Багуслаў Лінда
Багуслаў Лінда | |
---|---|
польск.: Bogusław Linda | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1952[1] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lidia Popiel[d] |
Дзеці | Aleksandra Linda[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, кінарэжысёр |
Кірунак | песенная паэзія |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0511277 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Багуслаў Лі́нда (польск.: Bogusław Linda; нар. 27 чэрвеня 1952, Торунь, Польская Народная Рэспубліка) — польскі акцёр і рэжысёр. Выпускнік Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве, сузаснавальнік і выкладчык Варшаўскай кінашколы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Тэатральную школу ў Кракаве ў 1974 годзе. З 1975 года — акцёр Старога тэатра ў Кракаве, затым працаваў ва Вроцлаўскім польскім тэатры. З 1981 года ў варшаўскіх тэатрах.
На экране дэбютаваў невялікай роляй у фільме «Дагні» (1976). Першыя значныя ролі — анархіст Грызяк у палітычнай драме А. Холанд «Ліхаманка» (1980) і Сен-Жуст у не менш палітычным «Дантане» Анджэя Вайды (1982). Многія фільмы з яго ўдзелам падчас ваеннага становішча ў Польшчы былі забаронены цэнзурай, і імя Лінды надоўга знікае з тытраў польскіх карцін. Пералом адбываецца толькі ў 1987, калі здымаюцца «з паліцы» такія стужкі, як «Выпадак» Кшыштафа Кеслёўскага, «Маці Каралёў» Я. Заорскага, «Самотная жанчына» А. Холанд, «Магнат» Ф. Баёна.
У наступныя гады акцёр актыўна здымаецца ў Польшчы, Венгрыі, Даніі. Найбольш вядомыя фільмы 90-х гадоў — «Кроль» (1991), «Сауна» і «Псы» (1992), «Прыватны горад» (1993), «Псы-2» (1995). У шматлікіх з іх Лінда грае ў нервовай, падкрэслена «амерыканскай» манеры востранегатыўныя ролі «новых гаспадароў жыцця»: гангстараў, паліцыянтаў, бізнэсмэнаў, людзей адзінокіх, жорсткіх, бязлітасных, але, у сутнасці кажучы, псіхалагічна безабаронных. Выключэнне — лірычная роля ў карціне «Тата» (1995). У 1987 годзе зняў кароткаметражны фільм «Канец», а 1990-м — «Сейшэлы», у цэнтры якога — лёс новага «страчанага пакалення» ў цяперашняй Польшчы.
Быў удастоены зоркі ў Алеі Славы ў родным горадзе Торунь.
Фільмаргафія
[правіць | правіць зыходнік]- 1989 — «Дэкалог, сем»
- 1998 — «13 аддзяленне» (серыі 12, 41)
Зноскі
- ↑ Bogusław Linda // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121310752 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Polish Science Праверана 3 жніўня 2022.